У Беларусі яшчэ 10 чалавек прызналі палітвязнямі

Колькасць палітвязняў павялічваецца

Колькасць палітвязняў павялічваецца / novychas.online

У Беларусі яшчэ 10 чалавек прызналі палітвязнямі. Гэта — Таццяна Ліннік, Сяргей Бельскі, Дзмітрый Давыдаў, Фёдар Маторын, Васіль Кавалёў, Дзмітрый Данільчык, Сяргей Гняўко, Уладзімір Кароткі, Андрэй Бурдзеня і Мікалай Хіла. Беларускія праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення. У іх спісе цяпер 1407 чалавек.

Ліннік асуджана за "абразу прадстаўніка улады", Аляксандра Лукашэнкі і суддзі на 2 гады калоніі. За "абразу" Лукашэнкі асуджаны на 2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі Бельскі. Давыдаў атрымаў 2 гады калоніі за "паклёп" на Аляксандра Лукашэнку, а Маторын за тое самае — 3 гады і 6 месяцаў "хіміі". У калонію адправілі Кавалёва, асуджанага за "абразу прадстаўніка ўлады" і "дыскрэдытацыю Беларусі". Данільчык за "абразу прадстаўніка улады", Лукашэнкі асуджаны на 1 год калоніі. Гняўко за "абразу" таго ж чалавека асуджаны на 4 гады 6 месяцаў калоніі. Кароткага асудзілі за "здзек з дзяржаўных сімвалаў" да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі.

Пад варту змясцілі Бурдзеню, затрыманага за каментары на адрас Аляксандра Лукашэнкі, прадстаўнікоў яго рэжыму і расійскіх вайскоўцаў, і Хілага, затрыманага за "абразу" Лукашэнкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі