У Беларусі выключнае права на інкасацыю будзе мець дзяржава

Падрыхтоўка інкасатараў у Мінску / vk.com
Падрыхтоўка інкасатараў у Мінску / vk.com

У Беларусі выключнае права на інкасацыю наяўных грашовых сродкаў, перавозку іх і каштоўнасцяў будзе мець дзяржава. Займацца ж гэтым будзе прадпрыемства "Белінкасгруп". Адпаведны ўказ 24 ліпеня падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Яго прэс-служба адзначае, што "ствараецца цэнтралізаваная лагістычная сістэма перавозкі каштоўнасцяў пры аказанні касавай-інкасатарскія паслуг, вызначаюцца паўнамоцтвы Нацыянальнага банка па вызначэнні парадку арганізацыі і ажыццяўлення гэтага віду дзейнасці".

"Зеркало" нагадвае, што "Белінкасгруп" з'явілася на рынку інкасацыі пяць гадоў таму. Сярод заснавальнікаў — Беларусбанк, Нацбанк і Белаграпрамбанк. Меркавалася, што згаданае прадпрыемства будзе займаць 2/3 рынку. Каля 22% яго было ў прадпрыемства "Інкас. Эксперт", заснаванага "БПС-Ашчадбанкам". Іншыя ўдзельнікі рынку займалі нязначную яго частку. Цяпер жа прыватнікаў выціснулі. І ўжо пра ніякую "нармальную канкурэнцыю" гаворкі няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі