У Беларусі выканалі яшчэ адзін смяротны прысуд

У Беларусі выканалі яшчэ адзін смяротны прысуд

У Беларусі выканалі яшчэ адзін смяротны прысуд. Як інфармуе сайт spring96.org, быў расстраляны адзін з магілёўскіх “чорных рыэлтараў” 36-гадовы Ігар Гершанкоў. 28 лістапада яго маці атрымала ў Магілёўскім абласным судзе пацверджанне, што "прысуд прыведзены ў выкананне". Напярэдадні стала вядома, што быў расстраляны іншы фігурант згаданай крымінальнай справы 31-гадовы Сямён Беражны. Ён, як і Гершанкоў, абскарджваў свой прысуд у Камітэце па правах чалавека ААН. Аднак беларуская сістэма выканання пакаранняў не стала чакаць вынікаў разбіральніцтва.

Магілёўскі абласны суд 21 ліпеня 2017 года прысудзіў Ігара Гершанкова да расстрэлу за здзяйсненне забойстваў і падрыхтоўку да здзяйснення забойстваў, выкраданне чалавека і падрыхтоўку да выкрадання, а таксама за махлярства, разбой, вымагальніцтва, крадзяжы або знішчэнне дакументаў. Яго жонка атрымала 24 гады пазбаўлення волі.

Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, у якой выконваюцца смяротныя прысуды. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі рэгулярна заклікаюць улады нашай краіны адмяніць смяротнае пакаранне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі