Дваіх "чорных рыэлтараў" з Магілёва асудзілі на расстрэл

Дваіх "чорных рыэлтараў" з Магілёва асудзілі на расстрэл

21 ліпеня Магілёўскі абласны суд абвясціў прысуд па справе так званых "чорных рыэлтараў", якіх абвінавачвалі ў забойстве шасці чалавек і падрыхтоўцы да забойства яшчэ траіх. Галоўны фігурант справы Ігар Гершанкоў і яго змоўшчык Сямён Беражны асуджаныя ды вышэйшай меры пакарання — расстрэла.

Таццяне Гершанковай і Барысу Калеснікаву, якія таксама праходзілі па справе "чорных рыэлтараў", суд прызначыў пакаранне ў выгладзе 24 гадоў турмы з канфіскацыя маёмасці і 22 гадоў і 1 месяца калоніі строгага рэжыму адпаведна. Менавіта такіх пакаранняў патрабаваў для "чорных рыэлтараў" пракурор.

Прысуд яшчэ не набыў законны моц і можа быць абскарджаны.

Паводле следства, злачынствы адбываліся на працягу 6 гадоў — з 2009 па 2015 год. Ахвяраў выбіралі з ліку адзінокіх грамадзянаў, якія злоўжываюць алкаголем. Карыстаючыся цяжкім матэрыяльным становішчам людзей, абвінавачаныя ўгаворвалі іх прадаць жыллё, а наўзамен абяцалі дапамагчы набыць новае. Але пасля здзелкі кліентаў забівалі і хавалі ў загадзя выкапаных магілах.

Дваіх "чорных рыэлтараў" з Магілёва асудзілі на расстрэл
Фота: Следчы камітэт

Судовае разбіральніцтва па справе "чорных рыэлтараў" доўжылася каля васьмі месяцаў, піша БелТА. Кожнаму з фігурантаў было прад'яўленае абвінавачванне па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса. Акрамя забойстваў, Гершанкову і Беражному інкрымінавалася махлярства, разбой, вымагальніцтва, незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць.

Беларусь застаецца адзінай еўрапейскай краінай, якая ўжывае смяротнае пакаранне. З улікам "чорных рыэлтараў", за апошнія 6 гадоў у нашай краіне вынеслі 31 смяротны прысуд.

У другой палове красавіка ў Беларусі расстраляны 34-гадовы жыхар Гомеля Сяргей Вострыкаў, летась прызнаны вінаватым у двух асобных выпадках згвалтавання і забойства. На дадзены момант гэта апошні смяротны прысуд, прыведзены ў выкананне ў Беларусі.

Яшчэ адзін асуджаны на смерць — 32-гадовы жыхар Нароўлі Аляксей Міхаленя — чакае свайго часу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі