Праваабаронцы: У Беларусі прыведзены ў выкананне чарговы смяротны прысуд

Праваабаронцы: У Беларусі прыведзены ў выкананне чарговы смяротны прысуд

У Беларусі прыведзены ў выкананне чарговы смяротны прысуд. Пра гэта стала вядома прадстаўнікам кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”. Быў расстраляны 34-гадовы жыхар Гомеля Сяргей Вострыкаў, летась прызнаны вінаватым у двух асобных выпадках згвалтавання і забойства. Яго маці атрымала паведамленне з Гомельскага абласнога суда пра выкананне смяротнага прысуду, інфармуе сайт spring96.org.

Расстраляць Вострыкава маглі 13-29 красавіка, мяркуе каардынатар кампаніі Андрэй Палуда. Апошняя сустрэча маці з сынам адбылася ў следчым ізалятары 5 красавіка, а апошні ліст быў датаваны 13 красавіка.

Як вядома, Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, у якой існуе смяротнае пакаранне. Міжнародныя праваабарончыя, еўрапейскія структуры неаднаразова заклікалі ўлады Беларусі адмяніць яго ці ўвесці мараторый. Вядома, што ў 2016 годзе ў нашай краіне былі расстраляныя 4 чалавекі. На сённяшні дзень прысуду чакае яшчэ адзін чалавек — жыхар Нароўлі Аляксей Міхаленя. Праваабаронцы спрабуюць удакладніць інфармацыю пра лёс асуджанага на смяротнае пакаранне жыхара Мазыра Кірыла Казачка, які адмовіўся ад абскарджання прысуду ў Вярхоўным судзе.

За апошнія 6 гадоў у нашай краіне вынеслі 29 смяротных прысудаў.

2017 год: 1

2016 год: 7

2015 год: 7

2014 год: 7

2013 год: 2

2012 год: 4

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі