У Беларусі выканалі чарговы смяротны прысуд, але не паведамілі сваякам

У Беларусі выканалі чарговы смяротны прысуд, але не паведамілі сваякам

У Беларусі, верагодна, выканалі чарговы смяротны прысуд. Гэта вынікае з сюжэта, які выйшаў на тэлеканале СТБ 5 верасня, паведамляе праваабарончы сайт "Вясна".

У сюжэце распавядалася аб расследаванні серыі забойстваў пенсіянераў пад Слуцкам у 2019 годзе. За іх Віктар Скрундзік быў прысуджаны да смяротнай кары. 

"Сёння яму 30. Магло б быць. Першы смяротны прысуд у 2021 годзе", — паведаміла ў тэлеэфіры журналістка.

Пры гэтым сястра Віктара Надзея распавяла праваабаронцам, што не атрымлівала афіцыйнага пацверджання выканання прысуду. Па яе словах, апошні ліст ад брата яна атрымала 19 жніўня.

Дарэчы, у чэрвені 2020-га Вярхоўны суд адмяніў смяротны прысуд Скрундзіку і накіраваў справу на новы разгляд у Мінскі абласны суд. Аднак 15 студзеня 2021 года мужчыну паўторна вынеслі смяротны прысуд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі