У Беларусі ўзялі пад ахову апошнія вядомыя калоніі рабога сусліка
![У Беларусі ўзялі пад ахову апошнія вядомыя калоніі рабога сусліка](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/unnamed_119_logo.jpg.webp?itok=4Kh0oD6v)
У Беларусі ўзялі пад ахову апошнія вядомыя калоніі рабога сусліка, піша @wildlifebelarus. Цяпер іх шэсць. Усе яны знаходзяцца ў Нясвіжскім і Капыльскім раёнах. Там налічваецца каля 5000 звяркоў.
Знаходжанне калоній пад аховай дае надзею на тое, што папуляцыю гэтай жывёліны ў нашай краіне змогуць выратаваць. Раней з беларускімі суслікамі адбываліся сапраўдныя драмы: напрыклад, у лістападзе 2019-га на калонію ў Капыльскім раёне выгрузілі тоны арганічных угнаенняў. На шчасце, жывёліны не загінулі.
За апошнія 60 гадоў папуляцыя рабога сусліка ў Беларусі скарацілася на 98%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.