У Беларусі ўводзяць забарону выхаду на лёд

У Беларусі ўводзяць забарону выхаду на лёд

У Беларусі ўводзяць забарону выхаду на лёд. Як інфармуе тэлеканал "Беларусь 1", абмежаванні ўжо ўступілі ў сілу ў Брэсцкай вобласці. Як вядома, знаходзіцца на лёдзе забараняецца, калі яго таўшчыня менш за 7 сантыметраў, а таксама ў перыяд інтэнсіўнага раставання. Толькі за мінулы тыдзень у нашай краіне патанулі сямёра чалавек. З пачатку гэтага года на вадаёмах выратавалі амаль 400 чалавек, чацвёртая частка з іх — дзеці.   

Сіноптыкі прагназуюць у бліжэйшыя дні ў Беларусі няўстойлівае надвор'е. Як толькі таўшчыня лёду дасягне дапушчальных значэнняў, абмежаванне будзе знята.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі