У Беларусі ўводзяць новы від рэпетыцыйнага тэставання

У Беларусі ўводзяць новы від рэпетыцыйнага тэставання

У Беларусі ўводзяць новы від рэпетыцыйнага тэставання — дыстанцыйнае. Пра гэта ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" паведаміў новы дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантроля ведаў Юрый Міксюк. Паводле яго слоў, з лютага 2018 года, дзякуючы дыстанцыйнаму тэставанню, кожны жадаючы зможа бясплатна зайсці на сайт установы і "па ўсіх 15 прадметах адпрацаваць усю тэхналогію з разборам заданняў, са знаходжаннем памылак".

Міксюк нагадаў, што цяпер завяршаецца першы этап рэпетыцыйнага тэставання. З 20 снежня яго ўдзельнікі змогуць на сайце інстытута кантроля ведаў "атрымаць поўны разбор сваіх тэстаў". Паўдзельнічаць у рэпетыцыйным тэставанні можна будзе некалькі разоў на працягу навучальнага года. На сённяшні дзень за пробную здачу ўступнага тэсту ў ВНУ абітурыентам трэба заплаціць 7 рублёў за адзін прадмет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі