У Беларусі ўпершыню правялі паўторную трансплантацыю сэрца

У Беларусі ўпершыню правялі паўторную трансплантацыю сэрца

У Беларусі ўпершыню правялі паўторную трансплантацыю сэрца, піша "Беларусь сегодня". 42-гадовы Аляксандр Капцюг з Вілейкі пяць гадоў жыў з перасаджаным сэрцам. З яго знялі групу інваліднасці, ён працаваў. Аднак сёлета ўзнікла праблема — сэрца падвяло. Мужчына не мог самастойна прайсці і ста метраў. Ён звярнуўся па меддапамогу. Высветлілася, што ў сэрцы адбылося закрыццё амаль усіх сасудаў.

У гэтай сітуацыі лекары прапанавалі паўторную перасадку сэрца. Пашанцавала — донарскае сэрца, якое падыходзіць да рэдкай групы крыві, звычайна з'яўляецца раз на паўгода, але на гэты раз — праз тры дні. Аперацыю правяла брыгада кардыяхірургаў пад кіраўніцтвам намесніка дырэктара Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра "Кардыялогія" доктара медыцынскіх навук Сяргея Спірыдонава. Яна працягвалася 9 гадзінаў.

На шосты дзень пасля аперацыі Аляксандра Капцюга перавялі з рэанімацыі ў звычайнае аддзяленне. Ён спадзяецца з часам выйсці на працу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі