У Беларусі ў бліжэйшы час рэкламу на асфальце возьмуць пад кантроль

У Беларусі ў бліжэйшы час рэкламу на асфальце возьмуць пад кантроль

У Беларусі ў бліжэйшы час рэкламу на асфальце возьмуць пад кантроль. Як заявіла намеснік міністра гандлю Ірына Наркевіч, рыхтуецца зварот у мясцовыя выканаўчыя органы ўлады і іншыя дзяржорганы для правядзення яе "інвентарызацыі". Мэта — рэкламныя аб'явы на асфальце, якія не адпавядаюць патрабаванням дзейнага заканадаўства, мусяць знікнуць, інфармуе БЕЛТА.

У Беларусі ў бліжэйшы час рэкламу на асфальце возьмуць пад кантроль

Паводле слоў Наркевіч, апошнім часам у Мінску і ў іншых гарадах нашай краіны з'явілася "дастаткова шмат незаконнай рэкламы на асфальце". У гэтай сувязі Міністэрства гандлю папярэджвае і гандлёвыя прадпрыемствы, і аб'екты грамадскага харчавання, і канцэртныя пляцоўкі, што рэклама можа з'яўляцца "толькі са згоды ўласніка". На вонкавую рэкламу мусіць быць дазвол мясцовых уладаў, яе трэба ўзгадняць.

Праблема рэкламы на асфальце стала асабліва вострай у апошнія месяцы ў Мінску. У кастрычніку яе абмеркавалі на нарадзе ў Мінгарвыканкаме. Было адзначана, што рэклама на асфальце наносіць шкоду эстэтычнаму выгляду сталічных вуліц і парушае заканадаўства. Няўзгодненыя аб'явы збіраліся выдаліць, а тых, хто іх робіць, прыцягнуць да адказнасці. У лістападзе распачалі першыя адміністрацыйныя справы.

Фота: onliner.by, БЕЛТА

У Беларусі ў бліжэйшы час рэкламу на асфальце возьмуць пад кантроль

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі