Вы тут

У Беларусі ў 4-ы раз з пачатку года падаражэла паліва на АЗС

АЗС "Белнафтахіма" / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

У Беларусі з 26 студзеня паліва на запраўках падаражэла ў 4-ы раз з пачатку года. Як звычайна, кошт паліва вырас на 1 капейку. Як тлумачаць у "Белнафтахіме", у адпаведнасці з прынятай канцэрнам цэнавай палітыкай.

Новыя цэны такія: АІ-92 — 1,68 рубля, АІ-95 — 1,78 рубля, АІ-98 — 2 рублі, дызельнае паліва — 1,78 рубля.

Кошты на паліва ў Беларусі за апошнія два гады змяняюцца ўжо ў 59-ы раз. За рэдкімі выключэннямі гэта было падаражэнне на 1 капейку. Такую палітыку прыняў дзяржаўны канцэрн "Белнафтахім" — як заяўлялася, для кампенсацыі падаражэння нафты на сусветных рынках. Аднак ваганні сусветнай цаны на нафту істотнага ўплыву на кошт паліва ў Беларусі па выніку не аказваюць — цана бензіну і дызелю па сутнасці толькі расце.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.