Вы тут

У Беларусі тры смяротных ДТЗ за апошнія суткі

Кіроўца грузавіка ўехаў у прычэп трактара / МУС

На дарозе М-1 у Мінскім раёне 24-гадовы кіроўца грузавіка заехаў у трактар, які цягнуў прычэп з бярвёнамі. Ад атрыманых траўмаў кіроўца загінуў, паведамляе прэс-служба МУС.

Двух пешаходаў збілі насмерць ў Мінскім і ў Віцебскім раёне.

З-за дрэннага надвор'я колькасць ДТЗ расце.

Вадзіцелям неабходна быць гранічна ўважлівымі і асцярожнымі пры праездзе пешаходных пераходаў, выбіраць бяспечную хуткасць руху і дыстанцыю. Пешаходам-пераходзіць дарогу толькі ва ўстаноўленых месцах, пераканаўшыся ў бяспецы свайго пераходу. У цёмны час сутак пазначаць сябе святлоадбівальнымі элементамі, — нагадвае МУС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.