У Беларусі сёлета сталі прадаваць больш гарэлкі

У Беларусі сёлета сталі прадаваць больш гарэлкі

У Беларусі сёлета вырасла рэалізацыя гарэлкі — у студзені-верасні гэты паказнік павялічыўся на 0,7%. Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт, раней наадварот назіралася істотнае зніжэнне продажаў гэтага напою: у 2015 годзе яны ўпалі ажно на 10,6% у параўнанні з 2014 годам.

За тры кварталы сёлета прадалі 6 мільёнаў 428,5 тысячы дал гарэлкі, яе доля ў агульным аб’ёме продажаў алкаголю склала 48,9% (летась за той самы перыяд — 45,7%).

Усяго праз рознічную гандлёвую сетку алкагольных напояў і піва прадалі на 2,3 мільярда новых рублёў. Гэта 10,1% рознічнага тавараабароту ў гандлі.

Продажы амаль ўсіх спіртных напояў сёлета ўпалі. Выключэннем разам з гарэлкай сталі шампанскае і ігрыстыя віны (плюс 0,7%) і піва (на 0,6% болей).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі