У Беларусі супрацоўнікі ДАІ з-за маразоў пераходзяць на валёнкі

У Беларусі супрацоўнікі ДАІ з-за маразоў пераходзяць на валёнкі

У Беларусі супрацоўнікам ДАІ з рэгіёнаў, дзе трымаюцца найбольш нізкія тэмпературы, пачалі выдаваць валёнкі. З сабой яны мусяць мець тэрмас з гарачымі напоямі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла Ганна Банадык, прэс-сакратар ДАІ.

Ганна Банадык: “Ёсць указанні, супрацоўнікі ДАІ мусяць мець з сабой тэрмас з гарачай гарбатай, цёплы абутак. У некаторых абласцях ужо перайшлі на валёнкі”.

Але нейкай тэмпературнай мяжы, пасля якой супрацоўнікі ДАІ не выходзяць на працу, няма. Для будаўнікоў, якія працуюць на вуліцы, таксама існуюць абмежаванні: яны мусяць працаваць з кароткімі перапынкамі, мець цёплую вопратку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі