У Беларусі створаць камісію па барацьбе з фальсіфікатам (відэа)

У Беларусі створаць камісію па барацьбе з фальсіфікатам (відэа)

У Беларусі створаць камісію па барацьбе з кантрафактнай і фальсіфікаванай прадукцыяй. Пра гэта БЕЛТА паведаміў старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Віктар Назаранка. Паводле яго слоў, да найбольш праблемных груп тавараў адносяцца электратэхнічная прадукцыя, цацкі, тавары для дзяцей і падлеткаў, мэбля, тавары лёгкай прамысловасці.

На сённяшні дзень барацьбой з кантрафактам займаюцца Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ), Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства па падатках і зборах, Дзяржаўны мытны камітэт. Дакумент аб стварэнні камісіі рыхтуе МАРГ. Назаранка не выключае, што з’явіцца адпаведная пастанова Савета міністраў. Ён нагадаў, што падобная камісія па барацьбе з кантрафактнай і фальсіфікаванай прадукцыяй ужо існуе ў Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі