У Беларусі стварылі Нацыянальнае агенцтва па касмічных даследаваннях

У Беларусі стварылі Нацыянальнае агенцтва па касмічных даследаваннях. Адпаведнае рашэнне 21 траўня прыняў прэзідыум Нацыянальнай акадэміі навук.

Як паведаміў першы намеснік старшыні прэзідыума акадэміі Сяргей Чыжык, агенцтва пачне працаваць на працягу 10 дзён, у яго ўвойдуць Цэнтр геаінфармацыйных сістэм, Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі. Мяркуецца, што новая структура будзе вырашаць усе пытанні, звязаныя з даследаваннем і выкарыстаннем нашай краінай касмічнай прасторы. Яна мусіць дапамагчы зрабіць касмічныя даследаванні больш эфектыўнымі.

На думку Чыжыка, цяпер важна зрабіць у касмічнай галіне наступны крок — "стварыць новую касмічную групоўку, новы спадарожнік", інфармуе БелаПАН.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі