Вы тут

У Беларусі студэнты аб’ядноўваюцца ў адзіную асацыяцыю

Перазапуск ЗБС / @zbsunion

У Беларусі студэнты аб’ядноўваюцца ў адзіную асацыяцыю — кааліцыю студэнцкіх аб'яднанняў. Яе мэта — "кансалідацыя беларускага студэнцтва для адраджэння... прынцыпаў дэмакратычнасці, законнасці і захавання правоў і свабод чалавека".

"Разумеючы гістарычнасць падзей, якія адбываюцца ў Беларусі, і неабходнасць кансалідацыі ўсяго студэнцтва для перамогі нашай мірнай рэвалюцыі, мы аб'ядноўваемся", заяўляюць арганізатары. Яны падкрэсліваюць, што асацыяцыя ствараецца не на пустым месцы — яна працягвае традыцыі таварыстаў філаматаў і філарэтаў, Беларускага студэнцкага саюзу, Задзіночання беларускіх студэнтаў.

Да ініцыятывы далучыліся студэнты 15 універсітэтаў з шасці гарадоў краіны. Яны выступаюць "за перамены ў нашай краіне ўвогуле, і ў жыцці студэнцтва Беларусі ў прыватнасці".

Студэнцтва актыўна ўдзельнічала ў пратэстах лета-восені 2020-га. Сотні былі затрыманыя, дзясяткі сталі фігурантамі крымінальных спраў, больш за сотню маладых людзей былі адлічаныя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.