У Беларусі спрашчаюць рэгістрацыю лекаў для рэдкіх хвароб

Reuters
Reuters

У Беларусі спрашчаюць працэдуру рэгістрацыі лекаў. Гэта прадугледжана зменамі ў закон "Аб лекавых сродках", якія паступілі на разгляд парламента. Нароўні з існуючай даволі складанай рэгістрацыяй прэпаратаў на 5 гадоў плануецца ўвесці спрошчаную рэгістрацыю лекаў тэрмінам на 1 год, паведаміў на адкрыцці восеньскай сесіі Палаты прадстаўнікоў намеснік старшыні профільнай парламенцкай камісіі Аляксандр Старавойтаў.

"Спрошчаная рэгістрацыя тэрмінам на 1 год будзе прымяняцца для так званых жыццёва неабходных лекаў. Такая папярэдняя рэгістрацыя палепшыць даступнасць для насельніцтва прэпаратаў, якія яшчэ толькі ўводзяцца на рынак і якія неабходныя пры лячэнні рэдкіх захворванняў, што сустракаюцца ў Беларусі ў адзінкавых выпадках", — распавёў дэпутат .

"Калі раней рэгістрацыя беларускіх прэпаратаў і імпартных патрабавала розных дакументаў, то зараз усе дакументы для рэгістрацыі імпартных і беларускіх прэпаратаў аднолькавыя. І працэдура рэгістрацыі будзе як мага хутчэй праводзіцца, бо памяншаецца колькасць дакументаў, якія для яе неабходныя. Гэта палепшыць даступнасць прэпаратаў для пацыентаў. А людзі з рэдкімі захворваннямі атрымаюць больш шырокі выбар прэпаратаў для лячэння, у тым ліку імпартных", — заявіў Старавойтаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі