Вы тут

У Беларусі рэзка знізілася колькасць хворых каранавірусам

Хуткая дапамога каля раённай бальніцы ў Іўі / Еўрарадыё

У Беларусі рэзка знізілася колькасць хворых каранавірусам. Паводле даных Міністэрства аховы здароўя, за апошнія суткі зафіксавана ўсяго 983 чалавекі з дыягназам COVID-19, 1236 пацыентаў паправіліся, 15 — памерлі.

Пры гэтым у суботу 25 снежня заяўлялася пра 1529 хворых.

Магчыма, рэзкае зніжэнне заражэнняў каранавірусам у краіне можна звязаць з тым, што менавіта напрыканцы года беларусы рэзка і масава адправіліся ў пункты вакцынацыі, як сцвярджаюць чыноўнікі ад медыцыны?

"Па стане на 24 снежня ў Рэспубліцы Беларусь больш за 4 587 000 чалавек атрымалі адну дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 3 517 000 чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі", рапартуе Мінздароўя. А напрыканцы кастрычніка кіраўнік міністэрства Дзмітрый Піневіч заявіў:

"Я думаю, што якраз мы да завяршэння гэтага года будзем мець лічбу ў 5 мільёнаў вакцынаваных, якая дазволіць нам утаймаваць эпідэмічны працэс”.

Еўрарадыё напісала вялікі тэкст пра тое, як статыстыка ў Беларусі замінае вакцынацыі. Пачытайце!

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.