У Беларусі раскрылі канал незаконнай чыгуначнай міграцыі з Расіі

У Беларусі раскрылі канал незаконнай чыгуначнай міграцыі з Расіі

Памежнікі разам з супрацоўнікмі Камітэта дзяржбяспекі раскрылі канал незаконнай міграцыі ў Беларусь, паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта.

Праваахоўнікі выявілі групу асоб, у якую ўваходзілі таксама работнікі Мінскага вагоннага ўчастка УП "Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі". Паводле папярэдняй змовы яны арганізавалі незаконны ўезд замежнікаў з тэрыторыі Расіі ў Беларусь. Пазней гэтыя замежнікі былі затрыманыя праваахоўнымі органамі.

Памежны камітэт пачаў крымінальную справу за арганізацыю незаконнай міграцыі, учыненую групай асоб паводле папярэдняй змовы. Падазраваным пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі