Вы тут

У Беларусі прызналі небяспечнай соевую падліўку “Columb”

Соевая падліўка “Columb” 

У Беларусі прызналі небяспечнай соевую падліўку “Columb”. Адпаведнае рашэнне прыняў Дзяржкамітэт Беларусі па стандартызацыі.

У ведамстве заключылі, што прадукцыя не адпавядае патрабаванням бяспекі харчовай прадукцыі і дабавак: у падліўцы знайшлі перавышэнне ўстаноўленых норм па сарбінавай і бензойнай кіслотах.

У краіне ўведзена забарона на ўвоз і продаж гэтага тавару.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.