Вы тут

У Беларусі прыпынены футбольныя юніёрскі і юнацкі чэмпіянаты

Беларускія заўзятары ходзяць на футбол падчас аб'яўленай у свеце пандэміі каранавіруса / Еўрарадыё

У Беларусі прыпынены футбольныя юніёрскі і юнацкі чэмпіянаты. Такое рашэнне ў чацвер прыняло кіраўніцтва Беларускай федэрацыі футбола. Футбольныя чыноўнікі спасылаюцца на рэкамендацыі Міністэрства спорту і турызму. Таксама прынятае рашэнне пра перанос пачатку маладзёжнага чэмпіянату Беларусі сярод дзяўчат.

А вось футбольны чэмпіянат у вышэйшай лізе не прыпынены. У пятніцу стартуе трэці тур. Заўзятараў па-ранейшаму дапускаюць на матчы.

Тым часам Асацыяцыя аматарскага футбола аб'явіла пра прыпыненне сваіх гульняў.

АБФФ

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.