Вы тут

У Беларусі працягнулі дзяржрэгуляванне цэн на некаторыя тавары да канца года

Мяса на прылаўку / unsplash.com​

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі (МАРГ) падоўжыла да канца 2021 года дзяржаўнае рэгуляванне цэн на шэраг сацыяльна-значных тавараў.

Пра гэта гаворыцца ў пастанове ведамства ад 1 верасня 2021 года № 59 "Аб рэгуляванні цэн на сацыяльна значныя тавары".

Пад дзяржаўным кантролем да канца года застануцца цэны на свежую рыбу, кансервы мясныя, мясныя субпрадукты, паўвэнджаную каўбасу і варана-вэнджаную, маргарын, крупу пярловую, часнык, соль, перац, чай, каву.

Нагадаем, што яшчэ 18 траўня прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка казаў, быццам кошты на тавару з сацыяльна значнага спісу плануюць "размарозіць". Аднак усяго праз тры тыдні гэты спіс папоўніўся. У выніку, зараз у Беларусі на дзяржаўным кантролі 29 груп сацыяльна значных тавараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.