У Беларусі працягнулі абмежаванні на наведванне памежных з Украінай рэгіёнаў

Беларуска-украінская мяжа / @gpkgovby
Беларуска-украінская мяжа / @gpkgovby

У Беларусі працягнулі абмежаванні на наведванне тэрыторый на мяжы з Украінай. Гаворка ідзе пра пагранічныя зоны ў Брагінскім, Лоеўскім i Хойніцкім раёнах Гомельскай вобласці. Адпаведная пастанова ўрада апублікаваная на Нацыянальным прававым партале.

Абмежаванне было ўведзена з 1 чэрвеня — на летні перыяд, затым яго працягнулі яшчэ на тры месяцы. Гэтым разам тэрмін дзеяння не вызначаны. Але таксама, як і раней, мяркуецца, што ў памежнай зоне гэтых раёнаў змогуць знаходзіцца тыя, хто тут працуе, жыве або наведвае блізкіх сваякоў, а таксама "ў выключных выпадках" з дазволу старшыні Дзяржпагранкамітэта.

Украінскія СМІ нагадваюць, што менавіта з тэрыторыі гэтых беларускіх раёнаў у лютым 2022 года пачынаўся наступ Расіі на Кіеў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі