У Беларусі пазабіржавы валютны рынак закрылі на два гады

Здзелкі куплі-продажу замежнай валюты на пазабіржавым валютным рынку Беларусі здзяйсняцца не будуць да 1 студзеня 2017 года. За выключэннем здзелак з Нацбанкам. 19 снежня праўленне Нацыянальнага банка ўнесла змены ў пастанову ад жніўня 2014-га "Аб здзелках куплі-продажу замежнай валюты на ўнутраным валютным рынку".

Паводле дакумента, да пачатку 2017-га на біржавым валютным рынку здзелкі куплі-продажу замежнай валюты будуць здзяйсняцца без абмежавання па сумах здзелак. Абавязковым рэквізітам заявак на куплю замежнай валюты на біржавым валютным рынку з'яўляецца максімальны курс куплі замежнай валюты, па якім дадзеныя заяўкі могуць быць выкананы.

Як інфармуе БЕЛТА, пастанова набыла сілу з 19 снежня 2014 года.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі