У Беларусі павышаныя гранічныя рознічныя цэны на малако і мяса

У Беларусі пастановай Мінэканомікі павышаныя адпускныя рознічныя цэны на шэраг прадуктаў харчавання.
На малочныя прадукты паніжанай тлустасці (малако і кефір тлустасцю да 1,5% уключна, смятану тлустасцю да 15% уключна, тварог тлустасцю да 5%) прадугледжана павелічэнне адпускных цэнаў на 6%, на малако, кефір, смятану і тварог больш высокай тлустасці – да 14,8%, на ялавіччыну і свініну – да 8%.

У аналагічных памерах павысяцца і рознічныя цэны на малочныя прадукты і мяса, якія рэалізуюцца ў гандлі. Чарговы рост рознічных цэнаў чыноўнікі тлумачаць павышэннем закупачных коштаў.

Нагадаем, у лістападзе Мінэканомікі павысіла закупачныя цэны на малако ў сярэднім на 25%, на буйную рагатую жывёлу і свіней першай катэгорыі на 10%.

Хартыя-97

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі