У Беларусі палітвязнямі прызналі яшчэ 30 чалавек

У Беларусі палітвязнямі праваабаронцы прызналі яшчэ 30 чалавек. Яны лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.

У спісе новай групы палітвязняў Ян Алексейчыкаў, Сяргей Алейнікаў, Андрэй Бяляўскі, Яўген Галіч, Ілля Ганчарык, Кірыл Жыжэнскі, Дзмітрый Зеленяк, Арцём Казлоўскі, Аляксандр Казакевіч, Сяргей Канавалаў, Сяргей Карпеня, Ганна Кісялёва, Аляксандр Лаўрэнцьеў, Андрэй Лугін, Вячаслаў Лютынскі, Арцём Ляшнеўскі, Салім Мамедаў, Марына Маркевіч, Дзмітрый Матусевіч, Дзмітрый Панцялейка, Ірына Прыгава, Віталь Рогач, Андрэй Сцепаненка, Святлана Саўчанка, Аляксей Хількевіч, Віктар Хімарода, Павел Фалькоўскі, Юрый Церашкевіч, Вячаслаў Шаблінскі, Алег Якунін.

Яны асуджаны ці ўзятыя пад варту за абразу міліцыянераў, суддзяў, Аляксандра Лукашэнкі, за "знявагу дзяржаўных сімвалаў", за антываенныя надпісы і распаўсюд "пратэснай сімволікі".

Агулам у нашай краіне налічваецца 1188 палітычных зняволеных. Столькі іх за часы незалежнай Рэспублікі Беларусь яшчэ ніколі не было. А вядома, што палітвязнямі афіцыйна прызнаныя далёка не ўсе, хто праходзіць па палітычных справах. Значыць, іх колькасць яшчэ большая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.