Вы тут

У Беларусі падаражэе аўтамабільнае паліва — 30-ы раз за год

Цэны на запраўках зменяцца з аўторка, 16 лістапада / Ілюстрацыйнае фота РІА Навіны​

У Беларусі працягвае даражэць паліва —традыцыйна на 1 капейку.

З аўторка, 16 лістапада, цэны на запраўках за літр бензіну і дызеля будуць такімі: АІ-92 — 2 рублі, АІ-95 — 2,1 рубля, АІ-98 — 2,32 рубля, ДТ — 2,1 рубля.

Рост коштаў на паліва канцэрн "Белнафтахім" тлумачыць "ростам сусветных каціровак нафты". У сувязі з гэтым кампанія вымушана праводзіць "стратэгію стрыманай індэксацыі цэн на маторнае паліва".

Да гэтага цэны на бензін падымаліся 28 верасня, таксама на капейку. З улікам новага падаражэння цана на паліва змяняецца ўжо 30-ы раз за год.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.