У Беларусі пацверджана 13 смерцяў пацыентаў з каранавірусам

У Беларусі пацверджана 13 смерцяў пацыентаў з каранавірусам

У Беларусі на 6 красавіка зарэгістравана 13 выпадкаў смерці пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй. Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінздароўя ў сваім Telegram-канале. Медыкі дадаюць, што ў гэтых пацыентаў былі шматлікія хранічныя захворванні, усклданеныя каранавірусам.

На стацыянарным лячэнні знаходзяцца 634 чалавекі. Гэта пераважна асобы першага кантакту. На момант правядзення тэстаў, якія выявілі каранавірус, гэтыя людзі былі ўжо ў стацыянарных лякарнях. У большай часткі пацыентаў захворванне працякае ў лёгкай ці сярэдняй форме. 

Вылечыліся 53 чалавекі.

За апошнія двое сутак з лякарняў выпісана 355 пацыентаў, якія знаходзіліся на розных формах кантролю і лячэнні.

Як паведамляла Еўрарадыё, па стане на 5 красавіка ў Беларусі было зарэгістравана 562 выпадкі каранавіруса і 8 смерцяў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі