У Беларусі пачынаецца адбор на “Еўрабачанне-2017”

У Беларусі пачынаецца адбор на “Еўрабачанне-2017”

У Беларусі стартуе нацыянальны адборачны тур на конкурс "Еўрабачанне-2017", паведамляе Белтэлерадыёкампанія — арганізатар нацыянальнага адбору. Палажэнне аб правядзенні Нацыянальнага адборачнага тура міжнароднага тэлевізійнага конкурсу ўхвалілі чальцы пастаянна дзеючага арганізацыйнага камітэту па падрыхтоўцы да "Еўрабачання", гаворыцца ў паведамленні.

Зацверджанае аргкамітэтам палажэнне будзе размешчана на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі 4 лістапада. Гэтая дата лічыцца стартам для прыёму заявак на ўдзел у адборы.

Традыцыйна афіцыйны прадстаўнік Беларусі для ўдзелу ў міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2017" будзе вызначаны падчас трансляцыі фіналу нацыянальнага адбору галасаваннем тэлегледачоў і прафесійнага журы па класічнай формуле 50x50. Фіналістаў, у сваю чаргу, вызначыць прафесійнае журы падчас адкрытага праслухоўвання ўсіх прэтэндэнтаў адбору.

Міжнародны конкурс "Еўрабачанне-2017" пройдзе ў траўні ў Кіеве (Украіна). Паўфіналы адбудуцца 9 і 11 траўня, фінал самага маштабнага песеннага шоу Еўропы прызначаны на 13 траўня, паведамляе БелаПАН.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі