У Беларусі пачынае працу місія МВФ

У Беларусі пачынае працу місія МВФ

У Мінску пачынае працу місія Міжнароднага валютнага фонду па ацэнцы эканамічнай сітуацыі. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў прадстаўніцтве МВФ у нашай краіне.

Кіруе місіяй Жак Міньян. Працаваць яна будзе з 29 кастрычніка па 5 лістапада. Місія прыбыла для ацэнкі эканамічнай сітуацыі. Плануецца, што прадстаўнікі місіі правядуць сустрэчы ў беларускім урадзе, Нацыянальным банку, а таксама з экспертамі.

На пачатку 2020 года ў Беларусь прыедзе місія МВФ па Артыкуле IV статута фонду. У адпаведнасці з Артыкулам IV МВФ праводзіць двухбаковыя абмеркаванні з дзяржавамі-чальцамі. Група супрацоўнікаў фонду прыязджае ў краіну, збірае эканамічную і фінансавую інфармацыю і абмяркоўвае з уладамі змены ў эканоміцы і эканамічную палітыку. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі