У Беларусі пачаўся аператыўны збор каманднага складу Узброеных сіл
2023 год Узброеныя сілы РБ правялі ў бясконцых вучэннях
24 кастрычніка ў Беларусі пачаўся аператыўны збор каманднага складу Узброеных сіл. У ім удзельнічаюць кіраўнікі органаў ваеннага кіравання, камандзіры і начальнікі штабоў злучэнняў і вайсковых часцей. Як паведамляе прэс-служба Мінабароны РБ, будуць выпрацоўвацца "адзіныя падыходы да навучання". Першы этап — практычны, другі — тэарэтычны.
У прыватнасці, вайскоўцаў пазнаёмяць "з асаблівасцямі арганізацыі тылавога забеспячэння падраздзяленняў у розных умовах абстаноўкі, асаблівасцямі дзеянняў спецыяльных падраздзяленняў, функцыянаваннем сістэмы аховы і абароны розных аб'ектаў і іншымі пытаннямі жыццядзейнасці войскаў".
У канцы мерапрыемства адбудзецца пасяджэнне калегіі Мінабароны. На ёй падвядуць вынікі падрыхтоўкі Узброеных сіл у навучальным годзе і паставяць задачы на новы вучэбны год.
2023 год Узброеныя сілы РБ правялі ў бясконцых вучэннях.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.