У Беларусі не плануецца скарачэнне тэрмінаў вайсковай службы

Скарачэнне тэрмінаў вайсковай службы ў беларускім войску ў цяперашні час не плануецца, паведаміў у пятніцу на паседжанні Савета рэспублікі начальнік Генеральнага штабу Узброеных сілаў, першы намміністра абароны Сяргей Гурулёў. “Ініцыятыва пераходу на 12-месячны тэрмін вайсковай службы належыць міністэрству абароны, аднак гэтая прапанова не ўзгодненая з Дзяржкамітэтам памежных войскаў і унутранымі войскамі”, - паведаміў С.Гурулёў.

У цяперашні час максімальны тэрмін вайсковай службы складае 18 месяцаў, нагадвае “Інтэрфакс”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі