У Беларусі не будуць праводзіць музычны фестываль “Бітлз Назаўсёды!”

Шосты Міжнародны музычны фестываль “Бітлз Назаўсёды!” не будзе праводзіцца сёлета ў Беларусі. Такое рашэнне прынятае пасля працяглых перамоваў арганізатараў са спонсарамі мерапрыемства. Як паведамляе “Хартыя-97”, адмена фестываля звязаная са зменамі закона аб масавых мерапрыемствах і ўвядзеннем новых мытных пошлін на ўвоз многіх тавараў у Беларусь.

“Бітлз Назаўсёды!” планавалася правесці 13 чэрвеня на Лагойшчыне. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі