У Беларусі на мясцовых выбарах пачынаецца датэрміновае галасаванне

У Беларусі на мясцовых выбарах пачынаецца датэрміновае галасаванне

13 лютага ў Беларусі на мясцовых выбарах пачынаецца датэрміновае галасаванне. Выбарчыя ўчасткі будуць адчынены ад 10-й да 14-й гадзіны і ад 16-й да 19-й. Асноўны дзень галасавання — нядзеля, 18 лютага. На 18,1 тысячы мандатаў дэпутатаў мясцовых саветаў прэтэндуе 22,2 тысячы кандыдатаў. У спісы для галасавання ўнеслі каля 6,9 млн выбарцаў.

З нагоды пачатку датэрміновага галасавання ў аўторак правядзе прэс-канферэнцыю старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі