Вы тут

У Беларусі на чацвер з-за ўзмацнення ветру аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі

Зімой / З архіву Еўрарадыё

У Беларусі сіноптыкі на чацвер, 20 студзеня, з-за ўзмацнення ветру аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі. Раніцай і ўдзень яго парывы амаль па ўсёй краіне (у тым ліку і ў Мінску) могуць дасягаць 15-20 метраў за секунду.

Калі ўначы снег, мокры снег прагназуюцца толькі месцамі, дык у дзённыя гадзіны ў многіх раёнах Беларусі. Месцамі чакаецца галалёд, а на дарогах — галалёдзіца.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад 0 да -5 градусаў (у Мінску — 1-3 марозу), удзень — ад -3 да +3 (у сталіцы — ад -1 да +1 градуса).

twitter.com/belgidromet

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.