У Беларусі можа з'явіцца новы Грамадзянскі кодэкс

У Беларусі можа з'явіцца новы Грамадзянскі кодэкс

Канстытуцыйны суд Беларусі прыняў пасланне прэзідэнту і палатам Нацыянальнага сходу "Аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Беларусі ў 2015 годзе".

У гэтым дакуменце суддзі адзначылі, што ў краіне неабходна распрацаваць і прыняць новаы Грамадзянскі кодэкс. У новым кодэксе плануецца вывесці гандлёвае права, як самастойную галіну, заявіў старшыня КС Пётр Міклашэвіч.

"Канстытуцыйны суд звяртае ўвагу на тое, што патрабуецца далейшае развіццё гандлёвага права, закліканага садзейнічаць фармаванню інфраструктуры таварнага рынку, наладжванні ўстойлівых гандлёва-эканамічных сувязяў паміж вытворцамі і спажыўцамі", — перадае БЕЛТА яго словы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі