У Беларусі могуць абмежаваць продаж спіртных напояў у начны час

У Беларусі могуць абмежаваць продаж спіртных напояў з 22 гадзінаў вечара да 9 раніцы. З такой прапановай выступіла Міністэрства ўнутраных справаў. Яе накіравалі на разгляд ураду. У МУС лічаць, што новаўвядзенне будзе садзейнічаць пераадоленню п’янства і алкагалізму, а таксама зніжэнню ўзроўня злачыннасці на глебе ўжыцця алкаголю.

Таксама праваахоўныя органы прапануюць увесці адказнасць за распіццё алкагольных і слабаалкагольных напояў у грамадскіх месцах.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі