Вы тут

У Беларусі ліквідаваныя звыш 250 арганізацый грамадзянскай супольнасці

Беларускія праваабарончыя арганізацыі зрабілі супольную заяву  

У Беларусі прымусова ліквідаваныя больш як 250 арганізацый грамадзянскай супольнасці, паведамляюць праваабаронцы. Сярод ліквідаваных устаноў найбольш менавіта праваабарончых арганізацый.

"На працягу апошняга года беларускія арганізацыі грамадзянскай супольнасці ўвесь час зазнаюць ціск і пераслед: дыскрэдытацыя ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі, крымінальныя справы ў адносінах да грамадзянскіх актывістаў, масавыя праверкі, вобшукі, затрыманні, прымусовая ліквідацыя", — гаворыцца ў супольнай заяве праваабаронцаў.

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна спыніць ціск на актывістаў і сябраў арганізацый грамадзянскай супольнасці, аднавіць у рэгістрацыі прымусова ліквідаваныя арганізацыі, вызваліць з-пад варты праваабаронцаў і валанцёраў, а таксама іншых палітычных зняволеных.

Праваабаронцы таксама заклікалі міжнародную супольнасць працягваць падтрымліваць прадэмакратычныя арганізацыі грамадзянскай супольнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.