У Беларусі лекуюцца параненыя лівійцы

Пра гэта паведамляе мясцовая газета "Lybia Herald" са спасылкай на амбасадара Беларусі Аляксандра Сцепуся.


Газета піша, што ад пачатку ўзброенага супрацьстаяння паміж паўстанцамі і Муамарам Кадафі ў Беларусі атрымалі медычную дапамогу каля 1500 чалавек. На чыім баку змагаліся параненыя лівійцы, не ўдакладняецца.


Аднак "Хартыя'97" нагадвае: раней у лівійскіх і міжнародных СМІ неаднаразова з'яўлялася інфармацыя пра тое, што афіцыйны Мінск аказваў разнастайную падтрымку рэжыму Кадафі. Напрыклад, у лістападзе 2011 года ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск" быў заўважаны самалёт з лівійскімі апазнавальнымі знакамі. Што ці каго ён перавозіў, невядома. Летась 4 чэрвеня Ваенны суд Трыпалі прысудзіў трох грамадзян Беларусі да 10 гадоў турмы за дапамогу рэжыму Кадафі.


Фота — fototelegraf.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі