У Беларусі істотна вырасла колькасць згвалтаванняў
У Беларусі істотна вырасла колькасць згвалтаванняў (і замахаў на згвалтаванне). У першым паўгоддзі 2017 года іх зарэгістравалі 108 выпадкаў. Гэта на 77% больш, чым было за аналагічны перыяд мінулага года. Пра гэта сведчаць статыстычныя дадзеныя Міністэрства ўнутраных спраў.
Таксама істотна вырасла колькасць выпадкаў хабарніцтваў — на 66,9%. У студзені-чэрвені сёлета іх было 1267. На 40% вырасла колькасць выпадкаў злоўжывання ўладай і службовымі паўнамоцтвамі, іх зарэгістравалі 238.
У той жа час у першым паўгоддзі 2017-га зменшылася на 33,3% колькасць разбояў, іх было 90. Колькасць забойстваў і замахаў на забойства знізілася на 22,1% (іх было 166), колькасць рабаванняў зменшылася на 20,5% (іх было 756).