Вы тут

У Беларусі хочуць забараніць публікаваць фатаздымкі людзей без іх згоды

Забарона на публікацыю выявы чалавека без яго згоды можа з'явіцца ў Грамадзянскім кодэксе РБ / pixabay.com

У Беларусі могуць забараніць публікаваць фатаздымкі людзей без іх дазволу. Такую норму прапануюць унесці ў Грамадзянскі кодэкс. Змены напярэдадні абмяркоўвалі ў Аляксандра Лукашэнкі.

Аб ідэі забараніць публікаваць выявы людзей распавёў у эфіры СТБ міністр юстыцыі Беларусі Алег Сліжэўскі. Паводле яго слоў, новая артыкул "прадугледжвае дадатковую ахову выявы грамадзяніна".

Згодна з гэтай нормай, "выява грамадзяніна, яго фатаграфія не можа распаўсюджвацца, перадавацца без згоды самога грамадзяніна", патлумачыў Сліжэўскі.

Але ёсць і выключэнні. Публікаваць без дазволу можна будзе агульныя здымкі, зробленыя ў даступным грамадскім месцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.