У Беларусі дзейнічаў нелегальны філіял украінскага ўніверсітэта

У Беларусі дзейнічаў нелегальны філіял украінскага ўніверсітэта

У Беларусі дзейнічаў нелегальны філіял украінскага ўніверсітэта. Яго дзейнасць спыніла фінансавая міліцыя. Як інфармуе прэс-служба Камітэта дзяржкантролю, арганізатары-грамадзяне Беларусі прапаноўвалі ў Мінску платнае навучанне праграмаванню на беларускай мове. За чатыры гады вучобы трэба было заплаціць 600 долараў (грошы арганізатары трацілі на свае патрэбы). Выпускнікам абяцаліся “дыпломы аб вышэйшай адукацыі ўкраінскага ўзору”. Пры гэтым філіял у нашай краіне не быў зарэгістраваны.

Агулам на завочную форму навучання ва ўкраінскім універсітэце было набрана 34 чалавекі. Заняткі праходзілі ў арандаваных памяшканнях, іх праводзілі выкладчыкі розных ВНУ. Вядома, што адзін з арганізатараў раней з’яўляўся малодшым навуковым супрацоўнікам навукова-даследчай лабараторыі аднаго з факультэтаў БДУ. Крымінальную справу распачалі па артыкуле “незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць, спалучаная з атрыманнем даходу ў асабліва буйным памеры”.

Філіял дзейнічаў каля трох гадоў. Ніхто з навучэнцаў не паспеў атрымаць дыплом. Цікава, што тыя, хто пачынаў вучобу 3 гады таму, былі пакінутыя на другім курсе на другі год і ім давялося даплаціць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі