У Беларусі дадаліся сем новых палітвязняў

У Беларусі дадаліся сем новых палітвязняў

Колькасць палітвязняў у Беларусі павялічылася на сем чалавек. Гэта Аляксандр Казлоўскі, Віктар Жардзецкі, Аляксей Кандраценка, Аляксандр Іваноў, Юрый Лагуцін, Дзяніс Малей, Андрэй Карэцкі, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".

Усе яны асуджаныя або ўзятыя пад варту за ўдзел у вулічных пратэстах — паводле "народнага" ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса ("Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак").

1267 — гэта толькі тыя, каго палітвязнямі афіцыйна прызналі праваабаронцы. На самай справе тых, хто сядзіць за палітыку, значна больш.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі