У Беларусі чакаецца “сур’ёзная аптымізацыя” ў адукацыі і ахове здароўя

У Беларусі чакаецца “сур’ёзная аптымізацыя” ў адукацыі і ахове здароўя

У Беларусі чакаецца “сур’ёзная аптымізацыя” ў адукацыі і ахове здароўя. Яе анансаваў падчас наведвання Слуцка Аляксандр Лукашэнка.

“Трэба правесці сур’ёзную аптымізацыю паўсюль — і ў адукацыі, і ў ахове здароўя, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Каб чалавек быў нагружаны. Таму што некаторыя ў нас прыйшлі, анучай памахалі, як у народзе кажуць, дзве-тры гадзіны ў дзень (я не кажу, што ўсе, але ёсць такія) і пытаюцца: Прэзідэнт сказаў тысячу рублёў, а дзе яны? Так на іх трэба восем гадзін працуюць”.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: калі эканоміка пачынае ажываць, людзі гэта павінны адчуць на павелічэнні заробку. Дарэчы, у Слуцку Аляксандр Лукашэнка паабяцаў у бліжэйшыя гады павялічыць удвая заробкі настаўнікам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі