У Беларусі цалкам перамаглі адзёр і краснуху
Міністэрства аховы здароўя Беларусі атрымала сертыфікаты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя аб дакументальна засведчанай элімінацыі ў краіны адру і краснухі, а таксама аб дасягенні перапынку мясцовай перадачы малярыі ў Еўрапейскім рэгіёне.
Як паведамляе сайт Мінздароўя, уручэнне сертыфікатаў адбылося падчас 66-й сесіі Еўрапейскага рэгіянальнага камітэта САЗ, у якой прымае ўдзел міністр аховы здароўя Васіль Жарко.
Элімінацыя хваробы — гэта адсутнасць выпадкаў захворванняў на пэўнай геаграфічнай тэрыторыі цягам сама меней 12 месяцаў пры наяўнасці добра адладжанай сістэмы эпіднагляду.
Адзёр лічыцца цяжкім і небяспечным інфекцыйным захворваннем — адной з прычынаў смерці дзяцей у раннім узросце. Штогод у свеце ад яго гіне болей за 100 тысяч чалавек.
Краснуха адносна бяспечная для дзяцей, але можа справакаваць парокі развіцця плода ў цяжарнай жанчыны.
У Беларусі праводзіцца масавая вакцынацыя супраць гэтых хваробаў.