У Беларусі адзначаецца неафіцыйнае свята — Дзень беларускай вайсковай славы
![У Беларусі адзначаецца неафіцыйнае свята — Дзень беларускай вайсковай славы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1514.jpeg.webp?itok=tmoG1_-0)
8 верасня ў Беларусі адзначаецца неафіцыйнае свята — Дзень беларускай вайсковай славы. У гэты дзень у 1514 годзе адбылася знакамітая бітва пад Оршай, калі войска Вялікага Княства Літоўскага, якім камандаваў гетман Канстанцін Астрожскі, разбіла ўтрая большае войска Маскоўскай дзяржавы. У гэтай бітве ўпершыню ў вайсковай гісторыі нашымі продкамі быў выкарыстаны артылерыйскі залп з засады па варожых войсках.
З нагоды Дня беларускай вайсковай славы ў Мінску сёння пройдзе некалькі акцый. Партыя БНФ ладзіць мітынг у скверы на плошчы Парыжскай камуны, які пройдзе ў форме перадвыбарчай сустрэчы кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Пачатак а 18-й гадзіне.