У Беларусі адзначаць Сусветны дзень снегу

Гэта будуць спартова-масавыя відовішчы для дзяцей і дарослых, для дасведчаных спартсменаў і пачаткоўцаў, інфармуе interfax.by. Па ўсёй краіне пройдуць “снежныя фестывалі”, у часе якіх усе ахвотныя змогуць прыняць удзел у спаборніцтвах на каньках, лыжах і сноўбордах.


Сусветны дзень снегу (яго таксама называюць Міжнародным днём зімовых відаў спорту) — маладое свята. Ініцыятарам яго правядзення ў 2012 годзе выступіла Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту. Свята адзначаюць у перадапошнюю нядзелю студзеня, але ў Беларусі падзею “расцягваюць” па ўсе выходныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі