Вы тут

У Беларусі аднавілі справу аб знікненні ў 1999 годзе Ганчара і Красоўскага

novychas.by

У Беларусі аднавілі папярэдняе расследаванне па факце знікнення ў верасні 1999 годзе апазіцыйнага палітыка Віктара Ганчара і бізнесмена Анатоля Красоўскага, інфармуе dw.com. Мяркуецца, што падставай для гэтага сталі нядаўнія прызнанні былога спецназаўца Юрыя Гараўскага, які ўцёк на Захад.

Ганчар — былы старшыня Цэнтрвыбаркаму Беларусі. Ён разам са сваім сябрам Красоўскім зніклі без вестак позна ўвечары 16 верасня 1999-га. Гараўскі ў дакументальным фільме DW сцвярджае, што ў той жа дзень яны былі забітыя "эскадронам смерці".

У снежні мінулага года Ірына Красоўская накіравала ў Следчы камітэт Беларусі электроннае хадайніцтва з патрабаваннем аднавіць прыпыненае следства. 15 студзеня стала вядома, што СК на яго адрэагаваў. У прыватнасці, плануецца праверыць звесткі, агучаныя Юрыем Гараўскім. У канцы 2019-га СК таксама аднавіў расследаванне па справе аб знікненні ў траўні 1999-га генерала Юрыя Захаранкі. Гараўскі сцвярджае, што ён таксама быў забіты "эскадронам смерці". А вось справу аб знікненні Дзмітрыя Завадскага аднавіць адмовіліся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.